Мары здзяйсняюцца: добрыя акцыі правёў прафкам студэнтаў Гомельскага медуніверсітэта

Мары здзяйсняюцца: добрыя акцыі правёў прафкам студэнтаў Гомельскага медуніверсітэта

Здзейсніць мары маленькіх гамяльчан дапамаглі неабыякавыя жыхары і госці Гомеля.

На працягу месяца кожны наведвальнік гомельскага гандлёвага цэнтра “Сакрэт” мог адчуць сябе добрым чараўніком, прыняўшы ўдзел у каляднай “Ёлцы жаданняў” – дабрачыннай акцыі, якую правялі прафкам студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага медуніверсітэта і згаданая крама.

Першы этап ініцыятывы пачаўся ў той час, калі выхаванцы абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама Гомельскага дзіцячага дома напісалі, які падарунак яны жадалі б атрымаць на Каляды. Гэтыя лісты, а таксама спіс неабходных рэчаў для немаўлят, якія па тых ці іншых прычынах апынуліся ў абласной дзіцячай клінічнай бальніцы без маці, арганізатары акцыі павесілі разам з цацкамі на ёлку, усталяваную ў гандлёвым цэнтры.

– Здзейсніць мары маленькіх гамяльчан дапамаглі неабыякавыя жыхары і госці Гомеля. Дзякуючы ім атрымалася сабраць больш за 200 падарункаў: адзенне, цацкі, дзіцячае харчаванне і іншае. Акцыю падтрымала і абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў аховы здароўя, – расказала старшыня Маладзёжнага савета абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя, старшыня прафкама Гомельскага медуніверсітэта Алена Марозава.

Другі этап ініцыятывы стартаваў напярэдадні Каляд у абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Кіраўнікоў упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя і членаў Маладзёжнага савета з удзячнасцю сустракалі ва ўсіх аддзяленнях медустановы. Адбылася таксама сустрэча з працоўным калектывам бальніцы, падчас якой са словамі шчырай падзякі да работнікаў установы звярнуліся начальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Ігар Баранаў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Васількоў. А старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя Віктар Маторанка ўручыў калектыву грашовы сертыфікат на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.

Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ

Фота аўтара

Источник:
поделиться в соцсетях
Комментарии/ 0
Ваш комментарий