На сцэне Палаца культуры прафсаюзаў – прэм’ера неверагоднага відовішча-вандроўкі!

На сцэне Палаца культуры прафсаюзаў – прэм’ера неверагоднага відовішча-вандроўкі!

Гісторыка-мастацкі праект “Сем таямніц Беларусі”, рэалізаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў і Палацам культуры, дазволіў гледачам акунуцца ў глыбiню стагоддзяў і даведацца пра скарбы нашай краіны

Артысты паспрабавалі за 50 хвілін паказаць тое, што дорага беларусам, што яны самааддана любяць. Успомнілі старажытнае свята Купалле і таямнічыя легенды Нясвіжа, распавялі пра грунтоўныя для беларускага народа паняцці, а таксама пра знакамітых асоб, якімі ганарыцца сучасная Беларусь.

PRAS.by""

У захапляльным аповедзе дзівосна перплятаюцца мінулае і сучаснае: услед за статнымі палескімі прыгажунямі на сцэну выходзяць модніцы 60-х, а мелодыі гусляў арганічна дапаўняюць акрабатычныя выступленні.

PRAS.by""

Уся дзея выклікае ў гледачоў пачуццё еднасці: гучыць са сцэны “Зорка Венера...” ці дэманструюцца фінальныя кадры “Еўрабачання-2009”, на якіх спявае беларус па нацыянальнасці Аляксандр Рыбак, за якога балелі ўсёй краінай. “Дрэва без каранёў пладоў не дае”, – гаворыць вядучая напрыканцы выступлення. Таму “Сем таямніц Беларусі” варта наведаць не толькі замежніку, каб пазнаць наш народ, але і кожнаму беларусу – каб прыгадаць, на што багатая наша краіна.

PRAS.by""

Апошні ў гэтым годзе паказ “Сямі таямніц Беларусі” адбудзецца 22 снежня. Пасля навагодніх свят відовішча-вандроўку, як плануецца, будуць ставіць на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў кожную нядзелю, панядзелак і аўторак.

PRAS.by""

Генеральны дырэктар Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў Аляксандр Касоўскі:

– Праект “Сем таямніц Беларусі” ўнікальны не толькі для Палаца культуры прафсаюзаў, але і наогул для Беларусі. Аўтары паспрабавалі паказаць тое, чым славіцца наша зямля, а менавіта традыцыі, гісторыю, культуру, абрады і, канечне, людзей, якія тут жывуць. Такім чынам, гледачы спрабуюць разумець, хто яны такія ёсць – беларусы. У іншых краінах існуюць падобныя праекты, напрыклад, у Манголіі, В’етнаме. Там такія імпрэзы ставяцца рэгулярна. “Сем таямніц Беларусі” мы таксама плануем паказваць на пастаяннай аснове. На ўрачыстым паказе відовішча-вандроўкі ў зале прысутнічалі прадстаўнікі больш як 20 амбасад у Рэспубліцы Беларусь і прафсаюзны актыў.

PRAS.by""
Аляксандр Касоўскі дае каментар перад прэм'ерай

Галоўны рэжысёр-пастаноўшчык праекта “Сем таямніц Беларусі” Аляксандр Вавілаў:

– Праект арыентаваны перш за ўсё на замежных гасцей нашай краіны, якія прыязджаюць сюда з адкрытым сэрцам. І мы таксама адкрыта паказваем, што Беларусь – гэта краіна з багатай гісторыяй і надзвычай добрай будучыняй. У відовішчы задзейнічана больш за 200 чалавек – вельмі таленавітая каманда, большасць якой складаюць студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Таксама прымаюць удзел 40 дзяцей, самаму малодшаму з якіх 2,5 года. Праект пачалі рыхтаваць у жніўні. Безумоўна, было шмат варыянтаў таго, аб чым распавесці гледачам, бо ў Беларусі сапраўды багатая культурная і гістарычная спадчына. Аднак я вырашыў даверыцца сабе як беларусу, які тут нарадзіўся і жыве ўсё жыццё, і выбраў беларускія таямніцы, блізкія асабіста мне, пры ўспаміне аб якіх шчыміць сэрца і адчуваецца гонар за родную краіну. Майму аўтарскаму ўспрыманню паверылі – і гэта галоўнае!

PRAS.by""
Рэжысёр Аляксандр Вавілаў з хваляваннем адкрывае ўрачысты паказ

Начальнік галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарата Савета ФПБ Глеб Лапіцкі:

– Праект стаў сапраўдным упрыгажэннем Года культуры. Ён даў уяўленне пра тэхнічныя магчымасці сцэны Палаца прафсаюзаў: падчас відовішча былі выкарыстаны высокатэхналагічны экран і сучасны праектар з магчымасцю 3D-мадэліравання, якія з’явіліся ў палацы дзякуючы Федерацыі прафсаюзаў. Мы хваляваліся, каб гледачы не ўспрынялі “Сем таямніц Беларусі” як канцэрт, бо гэта нешта большае, тое, што паказвае культуру народа праз песні, вершы, мелодыку мовы. Пасля першых паказаў стала ясна, што праект нікога не пакінуў абыякавым, а значыць, сваёй галоўнай мэты мы дасягнулі. Праект абавязкова будзе дапаўняцца. Купалле, Дзяды, Каляды ці Дажынкі – можна паказаць яшчэ шмат чаго, таямніц у Беларусі хапае.

PRAS.by""
Пад запальную музыку 60-х акторы танчылі так, что гледачы таксама былі гатовы сарвацца са сваіх месцаў

Намеснік дырэктара Дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканаўчага камітэта СНД Размік Хумаран:

– Супрацоўніцтва ў культурнай галіне – прыярытэтны напрамак ва ўзаемадзеяннi дзяржаў, асабліва ў гэтыя дні, калі мы адзначаем 25-годдзе заснавання Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Менавіта на культурных сувязях грунтуюцца давер і сяброўства паміж краінамі. Мне як прадстаўніку іншай дзяржавы асабліва цікава наведваць мерапрыемствы такога кшталту, гэта надзвычай цікава і захапляльна.

PRAS.by""
Пра легенды Нясвіжа гасцям распавядалі высакародныя паны і паненкі

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіч:

– Паміж Сербіяй і Беларуссю склаліся блізкія сяброўскія адносіны па ўсіх напрамках. І прафсаюзы, я лічу, адзін з рухавікоў такой добрай сувязі. У Сербіі такія культурныя праекты, як “Сем таямніц Беларусі”, безумоўна, ёсць. Яны звычайна вельмі цікавяць замежных гасцей.

PRAS.by""
Калі на сцэну выйшаў артыст у вобразе Ўладзімір Мулявін, зала пачала апладзіраваць так, нібы да гледачоў сапраўды спусціўся сам спявак

Народны артыст Беларусі, музыкант і кампазітар Эдуард Ханок:

– Праект атрымаўся сапраўды прывабным! Абавязкова яшчэ раз прыду на відовішча. Хацелася б адзначыць не толькі ідэю “Сямі таямніц Беларусі”, але і яе выкананне з пункта гледжання драматургіі і харэаграфіі, і яно выдатнае. Што да музычнага суправаджэння, то мне асабліва спадабалася выкананне народнай песні “Ночка цёмная” ў сучаснай апрацоўцы, якую цудоўна спела Даша Хмельніцкая. Лічу, што кожны беларус павінен паглядзець відовішча-вандроўку, а школьнікаў наогул трэба аўтобусамі прывозіць у Палац прафсаюзаў. “Сем таямніц Беларусі” нясуць у сабе моцны выхаваўчы пасыл; ён шчыры, праўдзівы.

поделиться в соцсетях
Комментарии/ 0
Ваш комментарий