У Полацкім музеі кнігадрукавання адкрылася выстаўка «Служэнне роднаму слову»

У Полацкім музеі кнігадрукавання адкрылася выстаўка «Служэнне роднаму слову»

Яна прысвечана пісьменнікам-юбілярам 2016 года

На выстаўцы прадстаўлены розныя выданні твораў найбольш вядомых аўтараў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

PRAS.by""

2016 год – вельмі ўраджайны на юбіляраў-пісьменнікаў Беларусі. Пачынае выставу творы класікаў беларускай літаратуры: Максіма Багдановіча – 125 гадоў з дня нараджэння і Алаізы Пашкевіч (Цёткі) – 140 гадоў.

PRAS.by""

Палачане не маглі абмінуць ўвагай юбіляраў, якія так ці інакш былі звязаны с Полацкам – Генадзь Бураўкін і Янка Журба. У адным тэматычным блоку прадстаўлены выданні Кандрата Крапівы, Міхася Чарота і Міхася Зарэцкага, бо росквіт творчасці гэтых пісьменнікаў прыпаў на час эпахальных падзей. Паэзія, проза, даследаванні, дзіцячыя творы – такая шматграная творчасць Ніла Гілевіча, Барыса Сачанкі, Янкі Сіпакова.

Асобны блок – дзіцячыя пісьменнікі. Васіль Вітка – аўтар, які пісаў твору для малодшых школьнікаў, складальнік падручнікаў. Пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры – Змітрок Бядуля. Вядомая са школьнай праграмы аповесць “Салавей” – выданні 1929 і 2000 гадоў.

PRAS.by""
Фото:
поделиться в соцсетях
Комментарии/ 0
Ваш комментарий